Абвешчаны абласны літаратурны конкурс на напісанне прадмовы да кнігі на беларускай мове “ПРАдМОВА”

Установа “Гомельская абласная ўніверсальная бібліятэка імя У.І.Леніна” і Гомельскае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі абвяшчаюць абласны літаратурны конкурс на напісанне прадмовы да кнігі на беларускай мове “ПРАдМОВА”, прысвечанага 500-годдзю беларускага кнігадрукавання!!! Тэрміны правядзення конкурсу: з 1 красавіка па 1 ліпеня 2017 года

Умовы правядзення
абласнога літаратурнага конкурса на напісанне прадмовы да кнігі на беларускай мове “ПРАдМОВА”,
прысвечанага 500-годдзю беларускага кнігадрукавання
1. Літаратурны конкурс “ПРАдМОВА” (далей – Конкурс) да 500-годдзю беларускага кнігадрукавання праводзіцца з мэтай папулярызацыі беларускай літаратуры, падтрымкі і развіцця творчага патэнцыялу падрастаючага пакалення, фарміравання літаратуразнаўчых здольнасцей.
2. Заснавальнікам Конкурсу з’яўляюцца ўстанова “Гомельская абласная ўніверсальная бібліятэка імя У.І.Леніна” і Гомельскае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі.
3. Тэрміны правядзення конкурсу: з 1 красавіка па 1 ліпеня 2017 года.
4. У Конкурсе прымаюць удзел чытачы публічных бібліятэк Гомельскай вобласці: школьнікі 9-11 класаў, навучэнцы сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў, студэнты вышэйшых навучальных устаноў і іншая моладзь.
5. Кожны ўдзельнік можа прапанаваць: не больш 3 работ аб'ёмам не больш за 3 старонкі шрыфтам Тiмеs Nеw Roman, кегль 14, інтэрвал 1,5.
6. Конкурсныя работы павінны быць выкананы на беларускай мове і адлюстроўваць аўтарскае асэнсаванне твораў:
— класікаў беларускай літаратуры
— сучасных літаратараў (празаікаў, паэтаў альбо драматургаў) Беларусі, асабліва – пісьменнікаў Гомельшчыны
7. Выкарыстанне ў конкурснай рабоце чужых друкаваных ці інтэрнэт-крыніц забараняецца. Такая работа конкурснай камісіяй не разглядаецца.
8. Конкурсныя работы дасылаюцца ў электронным варыянце ў абласную бібліятэку на адрас: [email protected] да 1чэрвеня 2017 года і суправаджаюцца наступнай інфармацыяй пра аўтара:
— прозвішча, імя;
— узрост;
— месца вучобы альбо працы;
— адрас, кантактныя тэлефоны.
9. Вынікі Конкурсу будуць падведзены да 1 ліпеня 2017 года на пасяджэнні журы (дадатак ).
10. Пераможцы Конкурсу ўзнагароджваюцца дыпломамі І, ІІ і ІІІ ступені каштоўнымі прызамі.
11. Прадстаўленыя да ўдзелу ў Конкурсе літаратурныя работы аўтарам не вяртаюцца. Лепшыя работы будуць прапанаваны да друку ў рэспубліканскіх і абласных перыядычных выданнях.
12. Фінансаванне Конкурсу ажыццяўляецца за кошт пазабюджэтных сродкаў. Выдаткі ўключаюць у сябе набыццё дыпломаў і каштоўных прызоў для пераможцаў Конкурсу.

Склад конкурснай камісіі:
Старшыня — Рафеева Марына Сяргееўна, дырэктар установы «Гомельская абласная ўніверсальная бібліятэка імя У.І.Леніна»
Сакратар — Максіменка Юрый Іванавіч, вучоны сакратар установы «Гомельская абласная ўніверсальная бібліятэка імя У.І.Леніна», член ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі»
Члены камісіі:
Гаўрылавіч Уладзімір Мікалаевіч, старшыня Гомельскага абласнога аддзялення ГА „Саюз пісьменнікаў Беларусі“
Ананьеў Алег Валянцінавіч, намеснік дырэктара па рэкламе і сувязях з грамадскасцю ўстановы «Гомельская абласная ўніверсальная бібліятэка імя У.І.Леніна», член ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі»
Болсун Міхаіл Міхайлавіч, паэт, член Рады Гомельскага абласнога аддзялення ГА „Саюз пісьменнікаў Беларусі“
Крюченко Тамара Віктараўна, паэтка, член Рады Гомельскага абласнога аддзялення ГА „Саюз пісьменнікаў Беларусі“
Сляднева Наталля Яўгенаўна, галоўны рэдактар часопісаў «Метамарфозы», «Свет жывёл», «Эколаг і Я»
  • 0
  • 04 апреля 2017, 13:48
  • KoLibri

Комментарии (0)

RSS свернуть / развернуть

Только зарегистрированные и авторизованные пользователи могут оставлять комментарии.
Использование материалов сайта livegomel.com разрешается при условии установки ссылки (для интернет-изданий - гиперссылки) на livegomel.com
* - администрация сайта не несет ответственности за публикацию новостей, добавленных пользователями