Гістарычная экскурсія на роварах адбылася ў Гомлі

Гістарычная экскурсія на роварах адбылася ў Гомлі

Гомельская моладзевая краязнаўчая арганізацыя “Талака” зладзіла 16 жніўня ў Гомлі шэраг краязнаўчых экскурсій для аматараў ровараў і гісторыі роднага краю. Акцыя, якая мае назву “Тут вам не здесь 2” адбылася ў межах кампаніі “Зробім лепш 2014”.

Гомельскія талакоўцы прапанавалі ўдзельнікам ажна чатыры тэматычныя экскурсіі-маршруты:

1) Стайні князя Паскевіча
2) Могільнік рачной славы Гомеля
3) Містычнае гарадзішча радзімічаў
4) Гарадскія легенды

Гістарычная экскурсія на роварах адбылася ў Гомлі

Гістарычная экскурсія на роварах адбылася ў Гомлі

Усе чатыры экскурсіі праходзілі адначасова, і ўдзельнікі выбіралі сабе той маршрут, які ім быў больш да спадобы: камусці падавалася цікаўнай атмасфера закінутых баржаў, цікава было па іх палазіць, гэткі “сталкерскі” маршрут;

Камусьці было больш да спадобы даведацца пра гісторыю Гомеля і гарадскія лягенды. Былі і такія, хто за гэты “бліжні свет” аддаваў перавагу сівой даўніне, і адправіўся на старажытнае радзіміцкае гарадзішча.

Гістарычная экскурсія на роварах адбылася ў Гомлі

Зміцер Кірэенка, сябар ГМКГА “Талака”: “Агулам у экскурсіях прыняло ўдзел блізу 50 чалавек. Нават міліцыянты, якія адрэагавалі на такую колькасць народу, якія сабраліся ў адным месцы і ў адзін час, а таксама мокрае надвор’е не папсавалі настрой і запал. У сваю чаргу, экскурсаводы спрабавалі як мага больш цікава падаць матэрыял аб мінулым Гомеля, ягоных адметнасцях і легендах. Падчас шпацыру таксама выяўляліся праблемы ў арганізацыі веластруктуры Гомеля: нехта, канешне, і амаль не заўважаў бар’ераў, і пераскокваў на ровары бардзюры нібыта на сваіх дваіх, але было і шмат тых, каму прыходзілася спыняцца. Часам заміналі натоўпы людзей — бадай што найгалоўнейшы мінус гэта поўная адсутнасць веласцяжынак. Але гэта ніяк не паўплывала на пазітыўны настрой прысутных”.

Гістарычная экскурсія на роварах адбылася ў Гомлі

Па выніках экскурсій было вырашана стварыць іх віртуальныя версіі каб тыя, хто не здолеў паўдзельнічаць маглі таксама праехацца маршрутамі гарадской гісторыі.

Гістарычная экскурсія на роварах адбылася ў Гомлі

Гістарычная экскурсія на роварах адбылася ў Гомлі

Гістарычная экскурсія на роварах адбылася ў Гомлі

Акцыя “Тут вам не здесь 2”, які мае на мэце падвышэнне зацікаўленасці маладзёнаў да гісторыі роднага горада атрымае працяг у верасні ў выглядзе канцэрта выканаўцы Андрэя Павука.
  • 0
  • 18 августа 2014, 14:48
  • admin

Комментарии (0)

RSS свернуть / развернуть

Только зарегистрированные и авторизованные пользователи могут оставлять комментарии.
Использование материалов сайта livegomel.com разрешается при условии установки ссылки (для интернет-изданий - гиперссылки) на livegomel.com
* - администрация сайта не несет ответственности за публикацию новостей, добавленных пользователями