Kніга Васіля Ткачова намініравана на саісканне прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі

Камісіяй па прэміях Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі ў галіне літаратуры, мастацтва, журналістыкі і аматарскай творчасці кніга Васіля Ткачова «Снукер» дапушчана да ўдзелу ў конкурсе на саісканне прафсаюзнай прэміі 2011 года.
Імя Васіля Ткачова, празаіка, драматурга і гумарыста добра вядома ў літаратурных кругах Беларусі і не толькі.
Васіль Юрьевіч нарадзіўся 01. 01.1948 года ў вёсцы Гута Рагачоўскага раёна. Пасля заканчэння школы паступіў на факультэт журналістыкі Львоўскага вышэйшага ваенна-палітычнага вучылішча. Служыў ваенным карэспандэнтам у Сярэдняй Азіі. У 1989-2005 гадах быў старшынёй Гомельскага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў.
З 1989 года – член Саюза пісьменнікаў СССР і БССР. Цяпер член Саюза пісьменнікаў Беларусі. Член Саюза тэатральных дзеячоў (2006). З’яўляецца лаўрэатам прэміі Саюза беларускіх журналістаў і міжнароднай прэміі «Дружба» за лепшы публіцыстычны твор (нарыс «Сонцам хлеб на стале»).
Пераможца літаратурнага конкурсу часопіса «Вясёлка» на лепшае апавяданне. Яго п’еса «Стары і дарога» адзначана прэміяй на Рэспубліканскім конкурсе ў 1985 годзе. Васіль Юрьевіч прымаў удзелва ўсесаюзных нарадах у Піцундзе, Рузе, Дубултах.
Сваё першае апавяданне надрукаваў у 1966 годзе (часопіс «Вясёлка»). Выдадзены кнігі для дзяцей – «Хітры Данік» (1975), «Партрэт салдата» (1984), «Вятрак – птушка вольная» (2003), «Незвычайны дыктанат» (2004), для дарослых – «Дзень у горадзе» (1985), «Мой рай зямны» (1997), «Тратнік» (2002), кніга публіцыстыкі «Пахвалі пражыты дзень» (198, кнігі гумару «Смех на прызбе» (1995), «Карасі на пяску» (1977), «Крутыя хлопцы» (2001), а таксама зборнік п’ес «Сівы бусел» (пастаўлена ў 1985), «Непаразуменні» (1997) і «Кто-то ходит за окном…» (2003). Выдаў кнігу нарысаў «Вячыстыя лясы Гомельшчыны» (2005).
З’яўляецца аўтарам п’ес «Сівы бусел» (пастаўлена ў 1985 годзе), «Вокны» (1985), «Прыгоды з Канапухіным» (198, «Кветкі-ягадкі», «Курорт для зяця» (1990), «Усміхаўся месяц белай вішні» (1996), «Шкірдзюкі займаюць абарону» (1996), «Перапалох» (2004), «Нехта ходзць за акном…» (2006), п’ес-казак «Два мяхі цукерак» (2005), «Вушасцік» (2006), «Дзе жыве Некукарэка» (2007); тэлеп’ес «Добрае стаўленне да сабакі» (1996) і «Следчы эксперымент» (1999).
У народных тэатрах краіны пастаўлены спектаклі па п’есах «Лесвіца”, «Кветкі і тайнае каханне Макізара», «Дублёр», «Курорт для зяця» і «Банкамат».
Аўтар радыёп’ес «Стары і дарога», «Ігнатаў рубеж».
Пераклаў на беларускую мову п’есы «Маскоўскі хор» Л. Петрушэўскай (1989), «Сцэны каля фантана» (1990) С. Злотнікава і казку Л. Усцінава «Старамодныя цуды» (2003). Усе гэтыя п’есы пастаўлены ў НАДТ імя Я. Коласа.
Творы пісьменніка перакладаліся на русскую, украінскую, польскую, туркменскую, удмурцкуюі марыйскія мовы.
Асобныя ягоныя творы ўключаны ў чытанкі для вучняў малодшых класаў.
Пісьменнік узнагароджаны Ганаровай граматай Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь (2007).
  • 0
  • 22 февраля 2011, 11:39
  • KoLibri

Комментарии (0)

RSS свернуть / развернуть

Только зарегистрированные и авторизованные пользователи могут оставлять комментарии.
Использование материалов сайта livegomel.com разрешается при условии установки ссылки (для интернет-изданий - гиперссылки) на livegomel.com
* - администрация сайта не несет ответственности за публикацию новостей, добавленных пользователями