Князевы зноў пераможцы

Другі дзень праграмы VII рэспубліканскага фэсту гумару «Аўтюки-2012» быў насычаны яркімі падзеямі. Канцэрты, конкурсы, кірмашы, гульнявыя праграмы і гулянні. Знайсці сабе забаву па душы мог кожны госць фэстывалю.

Автюки 2012

А вось для сем'яў Кордаш, Зайцавых і Князевых мінулая субота была не толькі цікавай і запамінальнай, але і крыху хвалюючай. Бо яны прыехалі ў Калінкавічы не проста для таго, каб павесяліцца на фэсце гумару. А ў першую чаргу, каб прыняць удзел у другім этапе раённага маладзёжнага сельскагаспадарчага праекта «Уладар сяла», які прайшоў пад назвай “Аўцюкоўскі кірмаш”.

Другі этап конкурсу насіў гумарыстычны характар, бо прымеркаваны ён быў, зразумела, да фэсту гумару. Вялі конкурсную праграму Каласок і Калінка, ролі якіх бліскуча выканалі Аляксей Хадоскін і Валянціна Дронік.


Адкрылі сельскагаспадарчае свята госці з суседняй Украіны – калектыў дэлегатаў з Жытомірскай вобласці «Вясёлыя музыкі». Яны з такім запалам выканалі фальклорныя песні, што вядучая не ўтрымалася і пусцілася ў скокі разам з музыкамі.
Сельскагаспадарчая эстафета “Каласок і Каліначка” паказала, што нічога складанага для сапраўднага вяскоўца няма.
Пераапрануцца у Каласка з Калінкаю, убіць пару цвікоў у калодачку, сабраць і разабраць мясарубку, запелянаць “дзіця”, перабраць гарох, фасолю, кедравыя арэхі і кукурузу, пранесці вядро з вадой, накласці чыгунок бульбачкі, даставіць яго на вілках у печку, памыць рукі і выцерці іх палаценцам, уручыць жонцы букет кветак, зрабіць круг пашаны з ёй на руках і з ёй жа на фініш! І лёгка! Дайшлі да фінішу ўсе, бо якая бы не была ноша – яна свая, родная ўсё ж такі. Але быстрэй за ўсіх з такой складанай эстафетай справілася пара Андрэя і Таццяны Князевых.

Князевы зноў пераможцы

Другім выпрабаваннем для ўдзельнікаў стала юмарыстычная віктарына “Аўцюкоўскія жартачкі”. Гэтулькі запалу і вясковага гумару за адзін конкурс, мабыць, не чакаў ніхто. Але самымі трапнымі і смешнымі былі адказы Антона і Наталлі Зайцавых. Яны і перамаглі ў “Аўцюкоўскіх жартачках”.

Трэці конкурс называўся “Аўцюкоўскія шуры-муры”. У ім удзельнікі расказвалі і інсцэніравалі аўцюкоўскія анекдоты, лупілі бульбу, кармілі “дзіця”, ролю якога выконвала жонка, прышывалі гузікі. Лепш за ўсіх з хатнімі клопатамі справіліся Максім і Алеся Кордаш.

Суддзямі другога этапу сямейнага конкурсу былі старшыня Калінкавіцкай раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплекса Зінаіда Макарэвіч, першы сакратар РА ГА “БРСМ” Таццяна Аргунова, другі сакратар “БРСМ” і па сумяшчэнню вядучая конкурсу Валянціна Дронік, начальнік аддзела райвыканкама па справам моладзі Таццяна Цалавальнікава і старшыня РАС ДАСААФ Сяргей Равінскі. І трэба адзначыць, што ім было зусім нялёгка вызначыць пераможцу. Бо сапраўдныя, дружныя сельскія сем’і даказалі, что ім па сілам і песні спяваць, і анекдоты расказваць, і хатнія справы на “выдатна” выконваць.

Князевы зноў пераможцы

Але конкурс – ёсць конкурс. І пераможцы былі названы. Імі зноў сталі Князевы з Крукавіч. Нагадаем: Андрэй Князеў працуе у Крукавіцкім дзіцячым садзе, а яго жонка Таццяна – у КСУП “Беразнянскі”. У маладой і прыгожай пары ўжо ёсць тры цудоўных дачкі – Дар’я, Елізавета і Настасся. Гэта сям’я стала пераможцай першага этапа праекта.

І ў завяршэнне хочацца дадаць, што ўсе сем’і-удзельніцы былі ўзнагароджаны каштоўнымі падарункамі ад РК “БРСМ”, ГА “Белая Русь” і райкама прафсаюза аграпрамысловага комплекса.
  • 0
  • 02 августа 2012, 17:49
  • admin

Комментарии (0)

RSS свернуть / развернуть

Только зарегистрированные и авторизованные пользователи могут оставлять комментарии.
Использование материалов сайта livegomel.com разрешается при условии установки ссылки (для интернет-изданий - гиперссылки) на livegomel.com
* - администрация сайта не несет ответственности за публикацию новостей, добавленных пользователями