Неверагодныя факты з беларускай гісторыі ад гамяльчаніна Сяргея Балахонава

Балахонаў, С. Зямля пад крыламі Фенікса: нарысы з паралельнай гісторыі Беларусі/ Сяргей Балахонаў. – Мінск: І.П.Логвінаў, 2012.- 248 с. (Серыя “Галерэя “Б”)



Пад час дваццатай кніжнай ярмаркі ў Мінску набыў кнігу гамяльчаніна Сяргея Балахонава “Зямля пад крыламі Фенікса”. Пасля ягонага “Імя ігрушы” гэтай чакаў з “дрыжыкамі” – чым неверагодным нас здзівіць Балахонаў. І Сяргей не разачараваў – чытанне прынесла асалоду. Кніга з таго ліку “калі гэтага не было, то яго трэба было прыдумаць”. О, якія цікавыя, напоўненыя тонкай іроніяй творы!!!
Адзін з нарысаў кнігі называецца “Гомельскі след Францішка Скарыны”… Смяяўся, калі чытаў, што, аказваецца, ў 1507 годзе Скарына ўдзельнічаў у спаборы на атрыманне крапавага берэту, у якім і адлюстраваны на знакамітай гравюры з надрукаванай ім Бібліі, што на берэце можна пабачыць кукарду, што Скарына быў камандзірам спецназа, які браў гомельскі замак.
І яшчэ не раз вы будзеце здзіўляцца і смяяцца, там у што, па версіі Балахонава, старажытную Беларусь насялялі аднарогі і птушка фенікс; на слыннай гомельскай зямлі адбыліся падзеі, што сталі асновай для сюжэта відэагульні пра Супер-Марыё; што ў часы Ефрасінні Полацкай жыла “культавая” (як цяпер кажуць) пісьменніца Веляслава Менская і інш.

Кнігу прапанаваў Юрый Максіменка
  • 0
  • 11 февраля 2013, 09:40
  • KoLibri

Комментарии (0)

RSS свернуть / развернуть

Только зарегистрированные и авторизованные пользователи могут оставлять комментарии.
Использование материалов сайта livegomel.com разрешается при условии установки ссылки (для интернет-изданий - гиперссылки) на livegomel.com
* - администрация сайта не несет ответственности за публикацию новостей, добавленных пользователями