Ноч у бібліятэцы - 2017 пад назвай “Вераснёвыя светлыя мары” адбудзецца ў абласной бібліятэцы

2017 год праходзіць пад знакам 500-годдзя беларускага кнігадрукавання. Пяць стагоддзяў таму выйшла першая кніга першадрукара, асветніка Францыска Скарыны «Псалтыр». У гэтым годзе ўся сусветная грамадскасць святкуе 135-годдзе з дня нараджэння народных пісьменнікаў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа, 100-гадовыя юбілеі Пімена Панчанкі і Янкі Брыля. У гэты знамянальны год у сваёй дзейнасці мы робім акцэнт на папулярызацыю лепшых твораў нацыянальнай беларускай літаратуры.
Шмат цікавых тэматычных мерапрыемстваў падрыхтавала Гомельская абласная бібліятэка для сваіх чытачоў. І адно з іх — упадабаная гамяльчанамі і гасцямі горада «Ноч у бібліятэцы», якая пройдзе ў Гомельскай абласной бібліятэцы пад назвай «Вераснёвыя светлыя мары» і афарбуецца беларускім нацыянальным каларытам.

Галоўная асоба юбілейнага года Францыск Скарына з дапамогай кніг і экспанатаў выставы нацыянальных галаўных убораў краін свету запросіць нашых чытачоў у займальнае інтэрактыўнае падарожжа. Акцёры-бібліятэкары пад кіраўніцтвам маладога таленавітага рэжысёра Дзмітрыя Байкова пакажуць свой новы спектакль «Чорная панна Нясвіжа». Юнакі і дзяўчаты, якія прыйдуць на свята, прымуць удзел у тэатралізаваным абрадзе «Вяселле» на фальклорнай пляцоўцы «Таямнічыя сцежкі кахання», на літаратурнай пляцоўцы «Казачныя чытанкі» маленькія чытачы пачуюць беларускія казкі ў аўтарскім выкананні Надзеі Ясмінска і Таццяны Крыцкай. А ўсе жадаючыя на творчай імпрэзе ў літаратурна-музычным салоне змогуць пазнаёміцца з новымі творамі гомельскіх пісьменнікаў, ўключыцца ў марафон чытання паэмы Якуба Коласа «Новая зямля», паспрабаваць свае сілы ў «Беларускім бібліятэчным квізе», убачыць новыя экспазіцыі «Літаратурнага музея пісьменнікаў Гомельшчыны», акунуцца ў атмасферу беларускага «Літаратурнага кірмаша», памарыць на «Літаратурным панадворку», прыняць удзел у акцыі «Адрадзім рушнік разам!» з самабытным Майстрам Любамірам, пачуць спецыяльна падрыхтаваную музычную праграму «Мова і гук» маладых гомельскіх выканаўцаў і шмат іншага.

Пажаданы ўваход у беларускім народным адзенні!

Месца правядзення: Гомельская абласная бібліятэка (пл. Перамогі, 2а)
Дата і час правядзення: 15 верасня 2017 года, 20.00 — 23.00

Кантактная інфармацыя:
33 90 69 Рафеева Марына Сяргееўна
33 90 74 Барабаншчыкава Таццяна Леанідаўна
33 90 79 Максіменка Юрый Іванавіч
  • 0
  • 27 июля 2017, 08:32
  • KoLibri

Комментарии (0)

RSS свернуть / развернуть

Только зарегистрированные и авторизованные пользователи могут оставлять комментарии.
Использование материалов сайта livegomel.com разрешается при условии установки ссылки (для интернет-изданий - гиперссылки) на livegomel.com
* - администрация сайта не несет ответственности за публикацию новостей, добавленных пользователями