Прэзентацыя музейнай экспазіцыі “Андрэй Макаёнак” у абласной бібліятэцы

26 мая ў аддзеле краязнаўства Гомельскай абласной бібліятэкі адбылася прэзентацыя музейнай экспазіцыі “Андрэй Макаёнак”.
Макаёнак – цэлая эпоха ў беларускай драматургii.
Мастак яркага, непаўторнага таленту, ён творча развіў многія жанравыя традыцыі беларускай драматургіі, узняў узровень айчыннай камедыяграфіі да лепшых сусветных узораў. Яго п’есы – сапраўдная айчынная класiка, наша бясспрэчнае багацце. На працягу двух дзясяткаў гадоў яго п’есы ставiлi трыста тэатраў Савецкага Саюза i амаль усе вядучыя тэатры краiн Усходняй Еўропы.
Пісьменнік нарадзіўся ў вёсцы Борхаў Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці ў сялянскай сям’і. У час Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнічаў у баях на Крымскім фронце. Быў цяжка паранены.
Друкавацца пачаў з 1946 года. Аўтар п’ес “Каб людзі не журыліся”, “Выбачайце калі ласка”, “Лявоніха на арбіце”, “Зацюканы апостал”, “Трыбунал” і многіх іншых.






Шмат гадоў прайшло з таго часу як яго не стала. Тым не менш, ён па-ранейшаму жыве. Жыве ў літаратуры. У тэатры. У нацыянальнай культуры. У нашых сэрцах. Жыве таму, што Макаёнак – гэта з’ява. З’ява не толькі ў жыцці нашай краіны, але і ўсяго свету.
У імпрэзе прынялі ўдзел удава Андрэя Макаёнка Любоў Іванаўна, прафесар, член-карэспандэнт НАН Беларусі, доктар філалагічных навук Сцяпан Сцяпанавіч Лаўшук, загадчык кафедры беларускай літаратуры Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны, прафесар Іван Фёдаравіч Штэйнер, старшыня Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” Уладзімір Мікалаевіч Гаўрыловіч, намеснік начальніка ўпраўлення культуры галоўнага ўпраўлення — начальнік аддзела Заўгародняя Інга Сяргееўна, дырэктар Гомельскай абласной бібліятэкі Марына Сяргееўна Рафеева. Падчас правядзення прэзентацыі Любоў Іванаўна Макаёнак перадала ў дар бібліятэцы рэчы, што тычацца жыцця і дзейнасці драматурга: фотальбомы, аудыёзапісы, рукапісы, пісьмы і інш.



Пасля прэзентацыі адбылася сустрэча гасцей з Мінска са студэнтамі ГДУ імя Ф. Скарыны і навучэнцамі абласнога ліцэя. Іх увазе быў прапанаваны ўрывак з п’есы Андрэя Макаёнка “Лявоніха на арбіце” у пастаноўцы народнага аматарскага тэатра “Грачи”, а таксама музыкальныя нумары у выкананні навучэнцаў каледжа мастацтваў імя Н. Ф. Сакалоўскага.

Комментарии (0)

RSS свернуть / развернуть

Только зарегистрированные и авторизованные пользователи могут оставлять комментарии.
Использование материалов сайта livegomel.com разрешается при условии установки ссылки (для интернет-изданий - гиперссылки) на livegomel.com
* - администрация сайта не несет ответственности за публикацию новостей, добавленных пользователями