Трэці фестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! едзе ў Гомель

Аднак в ГомелеАргкамітэт Трэцяга фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! запрашае ўсіх рэкламістаў, якія працуюць у Гомелі ці Гомельскай вобласці, узяць удзел у праграме семінараў і прэзентацый, прысвечанай анонсу сёлетняга Фестывалю і асноўным тэндэнцыям на рэкламным рынку Беларусі.

Мерапрыемства разлічанае на спецыялістаў у галіне медыяў і камунікацыі, прадстаўнікоў рэкламных агенцтваў, дызайн-студый, СМІ, аддзелаў маркетынгу кампаній і прадпрыемстваў.

Асноўная мэта – заахвоціць прадстаўнікоў рэкламнага бізнэсу Гомельскай вобласці да ўдзелу ў Фестывалі і ўвогуле звярнуць іх увагу на тое, што рэклама на беларускай мове можа быць цікавай, крэатыўнай і сучаснай.

Праграма ўжо прайшла ў г. Гродна (13 кастрычніка мінулага года), Магілёве (3 лістапада) і Брэсце (16 лістапада) і прадэманстравала зацікаўленасць з боку яе ўдзельнікаў.

ADNAK в Гомеле

“Рост колькасці ўдзельнікаў удвая і рост заявак амаль у тры разы за адзін год – вельмі добры паказчык, – кажа Алена Макоўская, адзін з арганізатараў Фестывалю, каардынатар кампаніі “Будзьма беларусамі! – Падчас падрыхтоўкі Другога фестывалю вялікую зацікаўленасць выказалі рэгіянальныя рэкламісты. Але не ўсе здолелі даехаць да сталіцы. Менавіта таму мы вырашылі зрабіць серыю прэзентацый у рэгіёнах – каб людзі маглі абмеркаваць актуальныя пытанні беларускай рэкламы “не адыходзячы ад касы”.

Сёлета Фестываль праходзіць ўжо трэці раз, і арганізатары чакаюць шмат работ ад рэгіянальных прадстаўнікоў рэкламнай галіны ў намінацыях і конкурсах.

“Мы ўпэўненыя, што рэгіянальныя рэкламісты робяць шмат работ на беларускай мове, але яны з розных прычынаў не бачныя сярод прадстаўнікоў прафесійнай суполкі, таму і вырашылі падрабязна расказаць пра Фестываль, – адзначае Сяргей Скараход, кіраўнік праекту Marketing.by. – Акрамя гэтага трэба ўпэўніць рэкламістаў, якія жадаюць рабіць свае работы на беларускай мове, што яны могуць паспрабаваць сілы ў розных конкурсах, якія ладзяцца аргкамітэтам падчас падрыхтоўкі Фестывалю.

Са сваімі прэзентацыямі выступяць: Сяргей Скараход, кіраўнік інтэрнэт-праекту Marketing.by (прэзентацыя Фестывалю AD.NAK!, работ яго пераможцаў, а таксама пераможцаў найбольш вядомых сусветных фестываляў рэкламы 2011—2012 гадоў), Андрэй Эзерын, кіраўнік камунікацыйнага агенцтва EZERIN’COM (майстар-клас “Сучасныя трэнды і тэхналогіі пабудовы камунікацыі ў рэкламе і маркетынгу”) а таксама Алена Макоўская і Ніна Шыдлоўская, каардынатары культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!” (прэзентацыя брэнду і ўнікальных праектаў кампаніі).

Праграма адбудзецца 30 траўня ў канферэнц-зале гатэля «Турыст» (г. Гомель, вул. Савецкая, 87), другі паверх. Колькасць удзельнікаў – да 50 чалавек. Удзел БЯСПЛАТНЫ.

ПРАГРАМА:

13.00–14.00 Прэзентацыя брэнду і ўнікальных праектаў кампаніі “Будзьма беларусамі!”, якая з’яўляецца ініцыятарам стварэння і правядзення Фестывалю. Алена Макоўская і Ніна Шыдлоўская, каардынатары агульнанацыянальнай культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!”.

14.00–15.00 Прэзентацыя сёлетняга Фестывалю AD.NAK! і прагляд работ пераможцаў мінулых Фестываляў.

15.00–15.15 Кава-брэйк.

15.15–16.15 Майстар-клас “Сучасныя трэнды і тэхналогіі пабудовы камунікацыі ў рэкламе і маркетынгу”. Андрэй Эзерын, кіраўнік камунікацыйнага агенцтва EZERIN’COM.

16.15–17.00 Прэзентацыя найлепшых рэкламных работ – пераможцаў найвядомейшых сусветных фестываляў 2011–2012 гадоў. Сяргей Скараход, кіраўнік інтэрнэт-праекту Marketing.by.

17.00–18.00 Келіх шампанскага, нефармальныя зносіны.


Пра Фестываль:

AD.NAK! – гэта пляцоўка, якая аб’ядноўвае найбольш актыўную і перадавую частку прафесійнага грамадства ў галіне рэкламы, маркетынгу і PR, а яе галоўная мэта – звярнуць увагу прафесійных удзельнікаў рэкламнага рынку, а таксама грамадства Беларусі на рэкламу і іншыя сродкі маркетынгавых камунікацый, выкананых на беларускай мове.

ADNAK в Гомеле

Сёлета Фестываль пройдзе 5 ліпеня ужо трэці раз. Удзел у Фестывалі бясплатны.

У мінулым годзе было атрымана 272 заяўкі ад больш чым 100 удзельнікаў! Праграма фестывалю складалася з 11 намінацый і 5 конкурсаў.

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць на сайце Фестывалю.

Усе пытанні наконт удзелу можна дасылаць прадстаўніку аргкамітэту Фестывалю па Гомельскай вобласці Яўгену Меркісу (тэл: +375 (44) 749-4166, е-mail: homeltalaka@gmail.com) альбо кіраўніку праекту Marketing.by Сяргею Скараходу (тэл.: +375 29 755-1434, 177-0121, 25 978-9787, e-mail: ss@marketing.by).
  • 0
  • 18 мая 2012, 14:59
  • admin

Комментарии (0)

RSS свернуть / развернуть

Только зарегистрированные и авторизованные пользователи могут оставлять комментарии.
Использование материалов сайта livegomel.com разрешается при условии установки ссылки (для интернет-изданий - гиперссылки) на livegomel.com
* - администрация сайта не несет ответственности за публикацию новостей, добавленных пользователями