У Гомелі "маласямейку" можна купіць за $18-20 тысяч

На другасным рынку жыллёвай нерухомасці гэтага паўднёвага абласнога цэнтра кватэры ўпэўнена таннеюць ужо пяты месяц запар. Калі сёлета ў студзені ў Гомелі назіралася кароткачасовая стабілізацыя, то, пачынаючы з лютага, працягваецца тэндэнцыя на зніжэнне цэнаў на другаснае жыллё.

Хрушчоўкі каштуюць у межах 24-26 тысяч долараў

У Гомелі сёння адзначаецца самая вялікая прапанова кватэр на другасным рынку за апошнія 5 гадоў. Нягледзячы на прыемныя цэны на другаснае жыллё, попыт на кватэры застаецца на амаль мінімальным узроўні. Аднак ён існуе. Згодна з інфармацыяй спецыялістаў дзяржаўнага агенцтва па аказанні рыэлтарскіх паслуг горада Гомеля, аднапакаёвыя хрушчоўкі агульнай плошчай каля 33-36 квадратных метраў прапануюцца пакупнікам за 24-26 тысяч долараў. На першым і апошнім паверхах старых пяціпавярховых дамоў такія кватэры каштуюць прыкладна на тысячу долараў танней. Стандартныя аднапакаёвыя кватэры ў панэльных дамах з большай плошчай, дзе кухня мае ўжо не 6, а каля 10 квадратных метраў, каштуюць ад 28 да 32 тысяч долараў. Самымі таннымі кватэрамі тут з'яўляюцца аднапакаёўкі-маласямейкі, якія выстаўляюцца на продаж усяго за 18-21 тысячу долараў.

Сярэдні кошт маленькіх двухпакаёвых хрушчовак складае каля 30-32 тысяч долараў. Стандартныя «двойкі» з палепшанай планіроўкай прапануюцца пакупнікам за 36-41 тысячу долараў. Двухпакаёвыя маласямейкі набываюцца пакупнікамі не даражэй чым за 28 тысяч долараў. Цяпер самы слабы попыт існуе на невялікія трохпакаёвыя «хрушчоўкі». У старых пяціпавярховых дамах такое жыллё магчыма прадаць не даражэй, чым за 40 тысяч долараў. Прысутнічаюць на рынку і больш прасторныя сучасныя трохпакаёвыя кватэры ў дзевяціпавярховых дамах па кошце ад 42 да 50 тысяч долараў. Аднак попыт на такое жыллё амаль нулявы.

Долевае будаўніцтва і жыллёвыя аўкцыёны

У апошнія месяцы дзяржаўнае агенцтва Гомеля пачало супрацоўнічаць з камерцыйнымі арганізацыямі, якія прапануюць будавацца «нечаргавікам» па лініі долевага будаўніцтва. Па гэтай схеме арганізатары інвестпраектаў узводзяць сучасныя дамы з кватэрамі ўнушальных плошчаў. Квадратны метр жылля для такіх дольнікаў каштуе ад 2 да 2,3 млн рублёў. Сёння асобныя будтрэсты спрабуюць прадаваць ужо пабудаваныя новыя кватэры праз жыллёвыя аўкцыёны. Квадратны метр такіх кватэр без аздаблення прадаецца па канчатковым кошце ў межах 640-670 долараў.

Эксперт дзяржаўнага агенцтва нерухомасці адзначыў, што за апошняе паўгоддзе другаснае жыллё ў Гомелі патаннела прыкладна на 7-15%, а па асобным старым жыллі — да 17-18%. Аднак на рынку існуе і вялікая колькасць уладальнікаў жыллёвай нерухомасці, якія працягваюць трымаць леташнія цэны на кватэры.

Летам гомельская арэнда таннее

Сёння сярэдні кошт арэнды аднапакаёвых кватэр Гомеля складае каля 100 долараў. Пры рэальнай здачы кватэр у доўгатэрміновую арэнду дзяржаўнае агенцтва прапануе гаспадарам жылля прытрымлівацца індывідуальнага падыходу. Так, для маладых небагатых сем'яў з добрай дзелавой рэпутацыяй цэннік арэнды можа быць зніжаны, па прапанове агенцтва, да 80 долараў, а для багатых ці праблемных кліентаў — павялічаны да 120 долараў за месяц плюс квартплата. Арэнда двухпакаёвых кватэр каштуе на 10-20 долараў даражэй. Зімой здымнае жыллё ўсіх тыпаў для кватарантаў робіцца на 15-20 долараў даражэй, бо ў халодны перыяд істотна павялічваюцца камунальныя плацяжы.

Сяргей КУРКАЧ, Звязда
  • +1
  • 26 июня 2010, 01:41
  • Narayan

Комментарии (4)

RSS свернуть / развернуть
+
+1
Уважаемые пользователи, вы хоть комментируйте за что минусы ставите.
avatar

Narayan

  • 26 июня 2010, 10:56
+
0
Если это возможно, то было бы идеально видеть пользователю кто и за что ему ставит + и —
avatar

chertenok

  • 26 июня 2010, 14:33
+
0
Наверное. за родную мову кто-то поставил...
avatar

Maks

  • 26 июня 2010, 19:43
+
0
пьяный, наверное, кто-то был, промахнулся ))))
avatar

chertenok

  • 26 июня 2010, 20:52

Только зарегистрированные и авторизованные пользователи могут оставлять комментарии.
Использование материалов сайта livegomel.com разрешается при условии установки ссылки (для интернет-изданий - гиперссылки) на livegomel.com
* - администрация сайта не несет ответственности за публикацию новостей, добавленных пользователями