5 красавіка ў Гомельскім Палацы Румянцавых і Паскевічаў адбылося пасяджэнне Рэспубліканскага грамадскага савета па справах культуры і мастацтва пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь. Тэма пасяджэння: «Культура: выхаванне праз усё жыццё».Гомельскай абласной бібліятэкай да пасяджэння падрыхтавана аднайменная кніжная выстава, на якой прадстаўлена літаратура па пытаннях культурнай палітыкі Беларусі на сучасным этапе, ролі культуры ў выхаванні асобы, аб сучасным стане мастацкай адукацыі і эстэтычнага выхавання, ролі айчыннай літаратурнай спадчыны і сучаснай літаратуры ў фарміраванні нацыянальнай самасвядомасці беларускай нацыі, а таксама аб асобных дзеячах літаратуры і культуры.
goub.org/news/a-569.html
Комментарии (0)
RSS свернуть / развернутьТолько зарегистрированные и авторизованные пользователи могут оставлять комментарии.