“Кірмаш праектаў” у межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” у чароўны трэці раз пераўтвараецца ў “Кірмаш арт-праектаў”. У цэнтр грамадскай увагі гэтым разам ставяцца пытанні, як сябе пачувае выяўленчае мастацтва Гомеля, чым яно цікавае і дзякуючы каму, а таксама якія шляхі мае для развіцця.
24 снежня ў Гомелі адбудзецца новы “Кірмаш праектаў”, які мусіць паспрыяць паляпшэнню культурніцкага жыцця горада. Гэтым разам чакаюцца праекты, ідэі і канцэпцыі, звязаныя ў першую чаргу з выяўленчым мастацтвам ва ўсіх магчымых праявах і прафесійных кірунках: галерэйная справа, стрыт-арт, дызайн, міждысцыплінарныя візуальныя практыкі. Да ўдзелу, а таксама да супольнага абмеркавання прадстаўленых ідэй запрашаюцца галерысты, мастакі, куратары арт-праектаў і ўсе зацікаўленыя!
Кожны “Кірмаш праектаў” прызначаны стаць камунікацыйнай пляцоўкай для тых, хто мае што прапанаваць, і тых, хто гатовы зрабіць унёсак у рэалізацыі вартай культурніцкай задумы. Чым стане чарговы “Кірмаш” — супольным мазгавым штурмам па ўдасканаленні ідэй і шляхоў іх рэалізацыі, месцам сустрэчы доўгачаканых аднадумцаў і партнёраў ці магчымасцю натхніцца колькасцю таленавітых і актыўных у Гомелі — убачым ужо хутка і магчыма, дзякуючы Вам асабіста!
Каб прадставіць свой арт-праект (у любой стадыі рэалізаванасці!) на “Кірмашы”, дашліце да 17 снежня ўключна на электронную скрыню [email protected] прэзентацыю, у якую абавязкова трэба ўключыць:
— назву прэзентацыі*;
— сутнасць прэзентацыі (што менавіта вы хочаце прадставіць: праект, стратэгію, кампанію, канцэпцыю і г.д.)*.
Для праектных ідэй і канцэпцый:
— мэты і задачы (чаму і каму гэты праект неабходны);
— фармат праекта, яго ўнікальнасць і (ці) неабходнасць;
— калі і дзе ідэя мусіць рэалізавацца;
— якія рэсурсы вы ўжо маеце і якія шукаеце (каманда, дзеянні, партнёры, бюджэт).
Для рэалізаваных праектаў таксама:
— вашыя поспехі і цяжкасці ў рэалізацыі;
— як вы бачыце развіццё праекта ў будучыні.
Для канцэпцый ці стратэгіі:
— апісанне: сутнасць, бачанне;
— мэтавыя аўдыторыі.
Больш падрабязна пра падрыхтоўку прэзентацыі для “Кірмашу праектаў” можна даведацца тут.
Сам “Кірмаш арт-праектаў” адбудзецца 24 снежня ў канферэнц-зале гатэля “Замкавы”, вул. Гагарына, 6; пачатак: 18:30.
Даведкі па тэл.: +37544 7494166 — Яўген Меркіс, каардынатар кампаніі “Будзьма беларусамі!” па Гомельскім рэгіёне.
Использование материалов сайта livegomel.com разрешается при условии установки ссылки (для интернет-изданий - гиперссылки) на livegomel.com * - администрация сайта не несет ответственности за публикацию новостей, добавленных пользователями
Комментарии (0)
RSS свернуть / развернутьТолько зарегистрированные и авторизованные пользователи могут оставлять комментарии.