Моўная сустрэча з Вінцуком Вячоркам і Пятром Садоўскім адбудзецца ў Гомелі 13 чэрвеня

Моўная сустрэча з Вінцуком Вячоркам і Пятром Садоўскім адбудзецца ў Гомелі 13 чэрвеняГМКГА «Талака» шчыра запрашае ўсіх ахвотных 13 чэрвеня на моўную сустрэчу з вядомымі беларукімі мовазнаўцамі — Вінцуком Вячоркам і Пятром Садоўскім.
Пашырайце свой інтэлектуальны кругагляд — прыходзьце самі і прывадзіце сяброў!

Некаторыя тэмы, якія будуць разглядацца:
— Дзе межы беларускай моўнай прасторы?
— Як нас пазнаюць?
— Ад вітання — да запісу ў пашпарце
— Беларускія нацыянальныя формы імёнаў.
— Праблема імя па бацьку
— Прозвішча як сямейная і нацыянальная каштоўнасьць
— Назвы гарадоў і вуліц
— Як наш іменаслоў скажалі чужаземцы
— Транслітарацыя і беларуская лацінка ў пашпартах і бібліяграфіі
Падобныя сустрэчы рэгулярна ладзяцца ў Менску, а ў Гомелі адбудуцца ўпершыню. Гэта выдатная магчымасць больш даведацца пра родную мову і атрымаць адказы на самыя нестандартныя пытанні.
Пашырайце свой інтэлектуальны кругагляд — прыходзьце самі і прывадзіце сяброў!
Калі: 13 чэрвеня, 17.00
Дзе: пакой № 3-3 гасцініцы «Надзея» (побач з «Турыстам», вул. Галавацкага, 19)
Кантакты: (44) 7494166 (Яўген Меркіс)
Падзея Вконтакте: vk.com/mounaja_sustre4a
Падзея ў Facebook: facebook.com/events/324896754258601/
Акаўнт у Twitter: twitter.com/talaka_nashkraj

Спасылка на крыніцу:
nashkraj.info/content/view/732/1/
  • 0
  • 13 июня 2012, 09:53
  • admin

Комментарии (0)

RSS свернуть / развернуть

Только зарегистрированные и авторизованные пользователи могут оставлять комментарии.
Использование материалов сайта livegomel.com разрешается при условии установки ссылки (для интернет-изданий - гиперссылки) на livegomel.com
* - администрация сайта не несет ответственности за публикацию новостей, добавленных пользователями