У Гомелі прайшоў забег на абцасах

З дазволенай сотні ўдзельніц да забегу наважыліся толькі дваццаць восем дзяўчат. Гэтым разам пераможцу чакаў не ружовы ноўтбук, як мінулыя два разы, а ювелірны кулон у выглядзе туфліка на абцасе.

Уладальніца першага месца атрымала ў падарунак залаты туфлік з брыльянтам, другога —з фіянітам і ўладальніца трэццяга месца атрымала срэбраны кулон з фіянітам. Іншыя ўдзельніцы былі ўзнагароджаны касметычнымі вырабамі і падарункамі ад абутковага прадпрыемства “Marko”.

Дзеля перамогі некаторыя з дзяўчат нават заматвалі на скотч свае чаравічкі, а у адной з удзельніц абцас адваліўся яшчэ на старце. Хоць гэта не перашкодзіла ёй перамагчы ў адборачным забегу і патрапіць у фінальны.













Еўрарадыё
  • 0
  • 18 сентября 2011, 18:42
  • Narayan

Комментарии (0)

RSS свернуть / развернуть

Только зарегистрированные и авторизованные пользователи могут оставлять комментарии.
Использование материалов сайта livegomel.com разрешается при условии установки ссылки (для интернет-изданий - гиперссылки) на livegomel.com
* - администрация сайта не несет ответственности за публикацию новостей, добавленных пользователями