Время читать. Андрэй Федарэнка "Мяжа"

Федарэнка, А.М. Мяжа: раман-эсэ, апавяданні / А.М. Федарэнка. – Мінск: Літаратура і мастацтва, 2011. – 264с. – (Лімаўскі фальварак)



Вялікае задавальненне атрымліваю ад рамана-эсэ Андрэя Федарэнкі “Мяжа”. Чытаю яго нібы глытаю чыстюткую крынічную ваду. Я назваў бы гэты твор раманам-мазаікай – такія розныя ў ім успаміны і пачуцці складзены ў вялікае жывапіснае палатно. “Мяжа” не проста аўтабіяграфія, а а шматэмацыянальная хроніка таго, што (па выразу класіка) не прайшло, а запомнілася. Андрэю Федарэнку запомнілася многае. І гэта вельмі добра!

Кніга наша сучасніка-земляка мне напомніла іншую кнігу, вельмі падобную на гэтую – «Алмазный мой венец» Валянціна Катаева. Аднак калі ў рамане Катаева ўсе знакамітыя людзі закамуфліраваны мянушкамі і псевданімамі, у кнізе Федарэнкі ўсе героі не схаваны за літарарутнымі маскамі. І гэта выклікае яшчэ большую ціківасць і давер. Прачытайце кнігу нашага земляка Андрэя Федарэнкі! Пастойце разам з ім на мяжы паміж мінулым, сучасным і будучым…

Ю.Максіменка goub.org/

Іншыя рецэнзыі на кнігу “Мяжа” — bellitaward.blogspot.com/2012/02/blog-post_12.html
  • 0
  • 15 марта 2012, 11:36
  • KoLibri

Комментарии (0)

RSS свернуть / развернуть

Только зарегистрированные и авторизованные пользователи могут оставлять комментарии.
Использование материалов сайта livegomel.com разрешается при условии установки ссылки (для интернет-изданий - гиперссылки) на livegomel.com
* - администрация сайта не несет ответственности за публикацию новостей, добавленных пользователями