Першая восеньская «Жывая бібліятэка» у Гомелі

Першая восеньская «Жывая бібліятэка» у Гомелі

Дата: 27 кастрычніка (аўторак)
Час: 15.30 — 18.00
Месца: Гомель, чытальная зала Славянскай бібліятэкі (вул. Ланге, 17, пам. 303).
Стэрэатыпы паспяхова жывуць у нашым грамадстве, у нашай сям'і і пераходзяць з пакалення ў пакаленне, часам з'яўляюцца новыя. Стэрэатыпы трывала сядзяць у галаве кожнага. У кагосьці больш, у кагосьці менш. Але часам ад чалавека не застаецца ні кроплі індывідуальнасці – толькі навешаныя на яго грамадствам цэтлікі і стэрэатыпы.
Каб захаваць сваю індывідуальнасць і даць быць унікальнымі іншым трэба свае стэрэатыпы вывучаць, асэнсоўваць і стымліваць. А зрабіць гэты можна з дапамогай Жывой бібліятэкі!
«Жывая бібліятэка» – гэта незвычайная бібліятэка. Тут замест звыклых нам «кніг» выступаюць жывыя людзі са сваім уласнымі гісторыямі, людзі, якія ў сваім жыцці сутыкаюцца са стэрэатыпамі грамадства ў дачыненні да сябе і паспяхова іх пераадольваюць. Працуе «Жывая бібліятэка» як і звычайная: «чытачы» прыходзяць, выбіраюць «кнігу» і «чытаюць» яе на працягу пэўнага часа. «Жывая бібліятэка» – гэта мерапрыемства напоўненае размовамі, пытаннямі, адказамі, якое дапаможа асэнсаваць і пераасэнсаваць стэрэатыпы грамадства, паглядзець на іх з іншага боку.
Мы не абяцаем пазбавіць вас ад усіх стэрэатыпаў, але абяцаем, што пасля наведвання 27 кастрычніка (аўторак) «Жывой бібліятэкі» вы дакладна задумаецеся аб разнастайнасці свету і неабходнасці стэрэатыпаў у сваёй галаве.
Арганізатар – Моладзевая прафсаюзная група “Студэнцкая Рада”. Жывая бібліятэка гэтым разам будзе адбывацца ў межах святкавання 70-цігоддзя заснавання Арганізацыі аб’яднаных нацый. Як і заўжды Жывая бібліятэка пройдзе ў фармаце міжнароднай метадалогіі Human Library. Інфармацыйную падтрымку мерапрыемства забяспечвае Асамблея НДА.
Па ўсіх пытаннях можацез вяртацца да арганізатара альбо па пошце mshtrahova@gmail.com, альбо па тэлефоне +375293797328 (Марына).

Чакаюцца наступныя кнігі:
сыраед;
чайлфры;
журналіст-фрылансер;
фатограф-плёначнік;
паганец інфармацыйнай эпохі;
грамадскі актывіст;
беларускамоўны выкладчык…
vk.com/event104947879
  • 0
  • 27 октября 2015, 11:32
  • KoLibri

Комментарии (0)

RSS свернуть / развернуть

Только зарегистрированные и авторизованные пользователи могут оставлять комментарии.
Использование материалов сайта livegomel.com разрешается при условии установки ссылки (для интернет-изданий - гиперссылки) на livegomel.com
* - администрация сайта не несет ответственности за публикацию новостей, добавленных пользователями