Фота з канцерту гуртоў "Разбітае Сэрца Пацана" і Akute ў Гомелi - 13.11 | Бар "Сим-Сим"

13-га лістапада ў Гомель, дзякуючы 34mag.net і Euroradio.fm, завіталi героі менскіх андеграўндных чартаў гурт РСП і лепшыя гітарныя лірыкі краіны магілёўскі калектыў Akute!

«Разбітае Сэрца Пацана», меладраматычны пост-рок, Менск:

Творчасць РСП – гэта моцная і дынамічная порцыя гумару, карыкатуры, сарказму і самаіроніі. Танцы і перформанс скандальнага-эратычнага girls-band'а ЭВМ, які суправаджае кожны сэт гурта, ператвараюць жывыя выступы ў абсурднае шоу, поўнае жорсткасці, ненармальнасці і эксцэнтрычнасці. Сёлета музыкі выдалі шалёную плытку «Не налівай» і атрымалі біток на прэзентацыі ў «Рэактары» – доказ таго, што гэтая «пушка» можа даць чаргу навылет па натоўпах буйных пляцовак.

Фота: Уладзімір Іваноў







Akute, індзі, «дыска-дэкаданс», Магілёў:

Гурт-адкрыццё 2010-га году паводле парталу «Тузін Гітоў» і вольных музычных крытыкаў. Хлопцам з Akute хапіла адной плыткі «Дзевачкі і космас» каб адразу збіраць поўныя залы ў Магілёве і Менску і набыць славу сэкс-сымбалей айчыннай альтэрнатыўнай сцэны. Гэты пранізлівы калектыў можна параўнаць з лепшымі ўзорамі замежнай музыкі: ад Killers ды Muse, да Bloc Party ды Interpol.







Усе фота ў галерэях Picasa і LiveGomel.com

  • +3
  • 14 ноября 2011, 17:06
  • Narayan

Комментарии (0)

RSS свернуть / развернуть

Только зарегистрированные и авторизованные пользователи могут оставлять комментарии.
Использование материалов сайта livegomel.com разрешается при условии установки ссылки (для интернет-изданий - гиперссылки) на livegomel.com
* - администрация сайта не несет ответственности за публикацию новостей, добавленных пользователями