Новы генплан - усім планам пан? Грамадскае абмеркаванне развіцця Гомеля адбудзецца 20 траўня

генеральный план гомеляГМКГА «Талака» шчыра запрашае ўсіх гамельчукоў якім неабвякавы лёс роднага горада на грамадскае абмеркаванне генеральнага плана развіцця Гомеля, якое адбудзецца 20 траўня.

Прыходзь, твой голас і тваё меркаванне маюць значэнне!

Новы генплан развіцця Гомеля да 2030 г. утрымлівае шмат спрэчных момантаў. Гэта і суцэльны знос усё аднапавярховай драўлянай забудовы ў цэнтры, нават важных з кропкі гледжання гісторыі і архітэктуры старых дамоў (нагадаем, што ўсе вымаганні гомельскіх краязнаўцаў і актывістаў аб тым, каб улады стварылі ахоўны раён дзе размесціўся б комплекс старой забудовы Гомеля, або музея пад адкрытым небам пакуль застаюццца марнымі); і будаўніцтва т.зв. «Усходняга абход» — маста і магістралі што пройдзе ўсяго ў некалькіх сотнях метраў ад пляжна-паркавай зоны горада і разбурыць экалагічную сітуацыю ў гэтым месцы; гэта і планы па пашырэнні ўсіх дарог што вядуць у цэнтр горада, у выніку чаго ўжо зараз коркі на вуліцах гораду сталі шырэйшымі, але не зніклі і шмат чаго яшчэ.

На дадзены момант усе рашэнні, звязаныя з развіццём нашага горада прымаюцца без уліка меркаванняў і думак гараджан, таму мы задаліся мэтай УПЕРШЫНЮ зладзіць падобную дыскусію, каб прыцягнуць увагу да гэтай тэмы.

На гэтым абмеркаванні вы:

— даведаецеся, што генплан падрыхтаваў нам
— зразумееце якія хібы дапушчаныя ў ім і якія месцы трэба было б скарэктаваць
— зможаце выказаць свае заўвагі і падыскутаваць з іншымі па праблемных пытаннях
— атрымаеце магчымасць быць пачутым і сфармуляваць сваё бачанне таго, як нам можна змяніць гэтую сітуацыю
Прыходзьце самі і прывадзіце сяброў!
Калі: 20 траўня, 14.00
Дзе: пакой № 3-3 гасцініцы «Надзея» (побач з «Турыстам», вул. Галавацкага, 19)
Кантакты: (44) 7494166 (Яўген Меркіс)
Падзея Вконтакте: vk.com/homelplan
Падзея ў Facebook: facebook.com/events/238267039607087/
Акаўнт у Twitter: twitter.com/talaka_nashkraj
  • 0
  • 18 мая 2012, 14:50
  • admin

Комментарии (0)

RSS свернуть / развернуть

Только зарегистрированные и авторизованные пользователи могут оставлять комментарии.
Использование материалов сайта livegomel.com разрешается при условии установки ссылки (для интернет-изданий - гиперссылки) на livegomel.com
* - администрация сайта не несет ответственности за публикацию новостей, добавленных пользователями