28 студзеня ў вялiкай канцэртнай зале ГЦК адбыўся канцэрт гуртоў СТАРЫ ОЛЬСА i TESTAMENTUM TERRAE. Зачаравальны гук дуды не пакінуў абыякавым нікога. Стала відавочна, што беларуская дуда, знайшла прыхільнікаў як сярод моладзі, так і ўжо сярод сталага насельніцтва, і зноў шырока загучала на канцэртных пляцоўках. Высокі выканальніцкі ўзровень маладых музыкаў, іх прадуманы і збалансаваны рэпертуар гавораць аб тым, што на нашай постфолковой сцэне беларуская дуда адбылася як нацыянальны інструмент і крыніца натхнення для новых творчых пошукаў.
СТАРЫ ОЛЬСА – гурт сярэднявечнай беларускай музыкі, існуе з 1999 г., стваральнік і кіраўнік – Зміцер Сасноўскі. Склад – 6 чал. Назва – ад ручая ў заходняй Магілёўшчыне. У рэпертуары – беларускія народныя балады і ваярскія песні, творы беларускіх кампазітараў эпохі Рэнесанса, кампазіцыі з беларускіх зборнікаў прыдворнай музыкі («Полацкі сшытак», «Віленскі сшытак»), беларускія канты 16 — пачатку 17 стагоддзяў, а таксама еўрапейскія папулярныя мелодыі эпохі Сярэднявечча і Рэнесанса. Гурт супрацоўнічае з рыцарскімі клубамі, музеямі, даследчыцкімі цэнтрамі, майстрамі старадаўніх інструментаў, з гуртамі старадаўняй музыкі і асобнымі выканаўцамі на старых інструментах. Музыка гурта дазваляе аднавіць гучанне многіх забытых інструментаў.
TESTAMENTUM TERRAE (з лацінскай мовы “Запавет зямлі”) – беларускі гурт сярэднявечнай музыкі, створаны ў 2003 г. (афіцыйным днем нардзінаў лічаць 21 сакавіка 2004 г., калі адбыўся першы выступ у горадзе Заслаўль), першапачаткова меў назву “TESTAMENT”. Гурт TESTAMENTUM TERRAE выкарыстоўвае копіі інструментаў XV- XVІІІ стст.: беларускія дуды, лютню, шалмеі, жалейкі, скрыпку, бубны, барабаны і інш.
Использование материалов сайта livegomel.com разрешается при условии установки ссылки (для интернет-изданий - гиперссылки) на livegomel.com * - администрация сайта не несет ответственности за публикацию новостей, добавленных пользователями
Комментарии (0)
RSS свернуть / развернутьТолько зарегистрированные и авторизованные пользователи могут оставлять комментарии.