У Гомелі экспануюцца дамскія часопісы пачатку ХХ стагоддзя

На выставе прадстаўленыя жаночыя выданні за 1916–17 гады і прадметы жаночага ўжытку таго часу.

Выстава, прымеркаваная да свята 8 Сакавіка, адкрылася ў музеі гісторыі Гомеля. Мясцовыя жыхары, а хутчэй жыхаркі маюць добрую магчымасць убачыць “гламурныя” часопісы часоў Расійскай Імперыі “Жанчына і гаспадыня”. А аздабляюць экспазіцыю прадметы жаночага ўжытку і фотаздымкі кабет пачатку ХХ стагоддзя з фондаў музея.

Як распавяла Еўрарадыё дырэктарка музея Юлія Купрэева, яе, як жанчыну, заўсёды цікавіла пытанне, як выглядалі тагачасныя “Cosmopolitan”. І аказалася, што яны нічым не саступалі сучасным. У іх публікаваліся касметычныя рэцэпты, выразны́я выкрайкі для пашыву модных сукенак, рэцэпты танных і смачных страваў, разнастайныя парады да прання і нават фотаздымкі.

Акрамя магчымасці паглядзець на часопісы, кожны з наведвальнікаў можа пагартаць і пачытаць рэпрынтныя копіі прадстаўленых нумароў.







Еўрарадыё
  • 0
  • 05 марта 2012, 19:16
  • Narayan

Комментарии (0)

RSS свернуть / развернуть

Только зарегистрированные и авторизованные пользователи могут оставлять комментарии.
Использование материалов сайта livegomel.com разрешается при условии установки ссылки (для интернет-изданий - гиперссылки) на livegomel.com
* - администрация сайта не несет ответственности за публикацию новостей, добавленных пользователями