У Гомелі з’явіліся афішы музычнага фестывалю “Кубана”, які мае адбыцца ў Расіі з 29 па 31 ліпеня. Сярод пералічаных на афішы асноўных гуртоў і выканаўцаў, што бяруць удзел у фэсце, заяўлены і “Ляпіс Трубяцкой”.
Але назву гурта ледзь бачна: яе старанна замазалі чорным маркерам. Нагадаем, што “Ляпісы” ўваходзяць у чорны спіс дзеячаў культуры і мастацтва, якім беларускія ўлады абвясцілі неафіцыйную анафему. Пад гэткую ж “цэнзуру” патрапіў і гурт “Тараканы”. Яго фронтмэн Дзмітрый Спірын некалі выказваўся наконт чорнага спісу аднайменнай песняй.
Як паведаміў «Еўрарадыё» адзін з адміністратараў афіцыйнай суполкі фестывалю “Кубана” «Вконтакте» Вадзім Магрыцкі, беларускі і расійкі гурты не адмаўляліся ад удзелу ў фэсце.
Еўрарадыё
Комментарии (2)
RSS свернуть / развернутьD-Day
guest
Только зарегистрированные и авторизованные пользователи могут оставлять комментарии.