У мерапрыемстве прымалі удзел некалькі дзясяткаў велааматараў, прычым рознага ўзросту — самаму малодшаму крыху больш за дзесяць год, а самы сталы размяняў пяты дзесятак. Да свята таксама далучыліся прыхільнікі ровараў з Магілёва і Чарнігава.
З самай раніцы ля сажалак аднаго з мікрараёнаў горада прайшла рэгістрацыя ўдзельнікаў, пасля чаго калона раварыстаў накіравалася ў пасёлак Клёнкі. Там заплавана было зладзіць асноўную частку імпрэзы — з начоўкай для ўдзельнікаў. У праграму ўваходзілі шмат конкурсаў: крос-кантрыйная гонка, гонкі на выбыванне, трыял, фігурнае кіраванне, спрынт, слімак, тармазны шлях. Апроч гэтага ўсіх чакаў выступ тэатра агню “Атэш” і такая цікавая рэч як начное арыентаванне.
У межах свята таксама планавалася зрабіць і праезд па гомельскіх вуліцах у суправаджэнні ДАІ. Але ў сувязі з некаторымі акалічнасцямі, пераважна з недахопам часу для афіцыйнай рэгістрацыі мерапрыемства, ад гэтага пункта праграмы прыйшлося адмовіцца. Як паведаміў Еўрарадыё адзін з арганізатараў свята, яны не адчайваюцца і ўсё ж такі спадзяюцца зладзіць праезд па вуліцах абласнога цэнтра, няхай і праз некаторы час, бо гомельскае ДАІ таксама зацікаўлена ў правядзенні такога сумеснага мерапрыемства.
Круто! ребята, реальная возможность выиграть классные призы не парясь. Конкурс спорт в объективе xvatit.com/sport/sport-konkurs/ Есть за что побороться!
Использование материалов сайта livegomel.com разрешается при условии установки ссылки (для интернет-изданий - гиперссылки) на livegomel.com * - администрация сайта не несет ответственности за публикацию новостей, добавленных пользователями
Комментарии (1)
RSS свернуть / развернутьkostya_87
Только зарегистрированные и авторизованные пользователи могут оставлять комментарии.