У Гомелі выбралі лепшыя калядныя кампазіцыі

Больш трох гадзін журы выбірала лепшыя работы на выстаўцы-конкурсе дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва навучэнцаў Гомельскай вобласці.

Конкурс «Калядная зорка» арганізаваны пры ўдзеле ўпраўлення адукацыі аблвыканкама і абласнога Палаца творчасці дзяцей і моладзі. Зіма, Нараджэнне Хрыстова, Новы год, Каляды адлюстраваны ў вышыўцы, ткацтве, керамічных і драўляных вырабах, выцінанцы… Лялькі з саломкі, лёну, тэкстылю, зробленыя рукамі 8-12-гадовых хлопчыкаў і дзяўчынак, выглядаюць зусім «дарослымі» работамі. Старэйшыя творцы прадставілі на суд журы цэлыя кампазіцыі ў рознай тэхніцы выканання.

Каля 30 лепшых работ увайшлі ў экспазіцыю, якая прадставіць наш рэгіён на рэспубліканскім конкурсе «Калядная зорка» ў Мінску. Арыгінальныя і цікавыя экспанаты будуць выстаўлены на навагоднім дабрачынным свяце «Нашы дзеці», што адбудзецца ў снежні ў Палацы Рэспублікі з удзелам прэзідэнта.


Так уяўляе сабе калядоўшчыкаў 12-гадовая Святлана Грамыка з Гомеля

Алена Мартыненка, фото аўтара, Гомельская правда
  • 0
  • 07 ноября 2011, 17:07
  • Narayan

Комментарии (0)

RSS свернуть / развернуть

Только зарегистрированные и авторизованные пользователи могут оставлять комментарии.
Использование материалов сайта livegomel.com разрешается при условии установки ссылки (для интернет-изданий - гиперссылки) на livegomel.com
* - администрация сайта не несет ответственности за публикацию новостей, добавленных пользователями