Выстава да 70-годдзя выхаду часопіса сатыры і гумару «Вожык»

19-20 красавіка ў файе 2 паверха абласной бібліятэкі да ўвагі чытачоў прадстаўлена выстава «Наш цікавы даўні сябар», прымеркаваная да 70-годдзя выхаду часопіса сатыры і гумару «Вожык».Часопіс «Вожык». Хто яго не ведае? Пачынаўся са знакамітай газеты-плаката «Раздавім фашысцкую гадзіну» ў 1941 годзе. Пасля заканчэння Вялікай Айчыннай вайны выданне стала часопісам сатыры і гумару. А з другога паўгоддзя 2009 года «Вожык» выходзіць як альманах. Між тым, мэта часопіса застаецца нязменнай — сродкамі сатыры і гумару змагацца з усімі негатыўнымі праявамі ў грамадска-палітычным жыцці краіны, усебакова садзейнічаць развіццю сатырычна-гумарыстычных жанраў беларускай літаратуры і выяўленчага мастацтва.
На выставе прадстаўлены выпускі часопіса розных гадоў, а таксама творы аўтараў, якія ў свой час друкаваліся ў выданні. Цэнтральнае месца ў экспазіцыі займаюць асобныя нумары газеты-плаката «Раздавім фашысцкую гадзіну» 1941-1945 гг. выпуску з асабістай калекцыі Шэліпава Аляксандра Аляксеевіча.
Запрашаем усіх жадаючых на выставу!
  • 0
  • 19 апреля 2011, 15:55
  • KoLibri

Комментарии (0)

RSS свернуть / развернуть

Только зарегистрированные и авторизованные пользователи могут оставлять комментарии.
Использование материалов сайта livegomel.com разрешается при условии установки ссылки (для интернет-изданий - гиперссылки) на livegomel.com
* - администрация сайта не несет ответственности за публикацию новостей, добавленных пользователями