Выстава “Кніга кніг - Евангелле” у музеі рэдкай кнігі

З 31 жніўня 2011 г. у Музеі рэдкай кнігі абласной бібліятэкі дзейнічае выстава “Кніга кніг — Евангелле” з фондаў Веткаўскага музея народнай творчасці імя Ф. Р. Шклярава. Выстава прымеркавана да Дня беларускага пісьменства і прысвечана адной з галоўных хрысціянскіх кніг. Экспануюцца лепшыя выданні Евангелляў XVI — пач. XIX стст. Сярод іх — “Евангелле” Пятра Мсціслаўца (Вільня, 1575), “Евангелле” Анісіма Радзішэўскага, выдадзенае ў Маскве ў 1601-1606 гг., Евангеллі XVIII ст. Маскоўскай, Супрасльскай, Кіеўскай тыпаграфій, рукапіснае Евангелле, перапісанае ў 1916-18 гг. майстрам веткаўскай слабады Тарасаўка і інш. Прадстаўленыя на выставе выданні змяшчаюць багата арнаментаваныя ініцыялы, застаўкі, канцоўкі і вылучаюцца цудоўным, непараўнальным узроўнем мастацкага афармлення.

inf.by/gomel_lib/1248
  • 0
  • 05 сентября 2011, 12:39
  • KoLibri

Комментарии (0)

RSS свернуть / развернуть

Только зарегистрированные и авторизованные пользователи могут оставлять комментарии.
Использование материалов сайта livegomel.com разрешается при условии установки ссылки (для интернет-изданий - гиперссылки) на livegomel.com
* - администрация сайта не несет ответственности за публикацию новостей, добавленных пользователями