Конкурс эсэ “Гомель у будучыні”

Ці будзе калі-небудзь на даху цырка верталётная пляцоўка?
Ці будзе ў нас свой Монмартр?
Ці пачуем мы калі-небудзь у вагоне ўласнага метро “Наступны прыпынак – Цэнтральны рынак”?
Ці будуць вернутыя гістарычныя назвы нашым вуліцам?
Калі ты ведаеш адказ на гэтыя пытанні, альбо маеш уласныя прагнозы нашай агульнай гомельскай будучыні, тады…
Увага! Увага! Увага!
Усім! Усім! Усім!

ГМКГА “Талака” абвяшчае конкурс эсэ на тэму “Гомель у будучыні”. Мы прапануем вам задумацца над тым, якім будзе наш горад праз некалькі дзясяткаў або нават сотняў год.
Вы можаце апісаць што б вы выправілі ці хацелі бачыць у Гомелі будучага, якім ён павінны быць, або якім ён стане пры захаванні ўсіх існых тэндэнцыяў і падзей (як пазітыўных так і негатыўных).
Умовы:
— Мінімальны аб’ём твора – 2 старонкі А 4, памер шрыфта – 14
— Беларуская мова эсэ неабавязковая, але заахвочваецца
Крытэры вызначэння лепшых прац:
— Арыгінальнасць
— Прадуманасць
— Малюнкі, планы, здымкі, відэа і інш. ВЕЛЬМІ ВІТАЮЦЦА
Тэрмін: Да 25 лістапада 2011 г. уключна
Як перадаць: Дасылайце свае творы ў электронным варыянце на homeltalaka@gmail.com
Пра сябе абавязкова паведаміць:
 імя і прозвішча (або псеўданім)
 электронны адрас
 нумар мабільнага тэлефона (або стацыянарнага пры неабходнасці)

Працы ўдзельнікаў конкурса будуць змешчаны на нашым сайце
Прызы: Трох пераможцаў чакаюць флэшкі ёмістасцю па 4 GB і цікавыя кнігі
WWW.NASHKRAJ.INFO – Краязнаўчы сайт Гомеля і Гомельшчыны

P.S. Пры перакладзе абвесткі на рускую мову — назва арганізацыі будзе гучаць ГМКОО «Талака»
  • 0
  • 05 ноября 2011, 13:02
  • admin

Комментарии (0)

RSS свернуть / развернуть

Только зарегистрированные и авторизованные пользователи могут оставлять комментарии.
Использование материалов сайта livegomel.com разрешается при условии установки ссылки (для интернет-изданий - гиперссылки) на livegomel.com
* - администрация сайта не несет ответственности за публикацию новостей, добавленных пользователями