Куды вядуць забытыя дзверы: «Савецкі раён» працягвае шукаць архітэктурныя артэфакты на вуліцах Гомеля

Куды вядуць забытыя дзверы: «Савецкі раён» працягвае шукаць архітэктурныя артэфакты на вуліцах Гомеля

Дзверы трэба разглядаць як катэгорыю філасофскую. Калі вокны — гэта твар хаты і ейных гаспадароў, то дзверы — душа. Яны — сувязь гаспадара са знешнім светам. Таму заўсёды дзвярам надавалася значная ўвага. І калі дэталёва вывучыць старыя дзверы, можна заўважыць, з якой пяшчотай яны былі калісьці зроблены, з якой фантазіяй была выпілавана кожная філёнга і накладка да яе. І застаецца падзівіцца, як многія з іх і праз стагоддзе захаваліся практычна ў нязменным стане, хаця часам і патрабуюць касметычнага рамонту.

Гомель вядомы сваім драўляным дойлідствам, непаўторныя ўзоры якога і сёння здольныя ўразіць не толькі гасцей з далёкіх краін, а і суседзяў-беларусаў. Старыя драўляныя дамы, якія не спазналі «сайдынгавую мадэрнізацыю», аздобленыя самымі разнастайнымі элементамі разьбы. Не так часта, як яшчэ дзесяцігоддзе-другое таму, але можна сустрэць аздабленне карнізаў і франтонаў драўлянымі разнымі карункамі, дзе сярод складаных малюнкаў сустракаюцца нават рэвалюцыйныя пяціканцовыя зоркі (аб гэтым падрабязней наступным разам). Сёння звернем увагу на такую дэталь драўляных дамоў, як дзверы. Яны таксама, як і вокны, маюць свой адмысловы сэнс.

Найбольшай увагі вартыя тыя, што выходзяць непасрэдна на вуліцу (парадны ўваход). Такіх дамоў у горадзе захавалася не вельмі шмат, а сучасных амаль не сустракаецца. Цягам дваццатага стагоддзя, нягледзячы на пабудову ў нашым грамадстве камунізму, аснову якога складаў калектывісцкі падыход, жыхары прыватных дамоў сведчылі схільнасць да ўласніцтва. Ставілі высокія платы, якімі агароджваліся тэрыторыі сядзіб, і хавалі ад чужых вачэй уваход у хату. Часцей дамы будаваліся паралельна вуліцы і такім чынам, каб уваход знаходзіўся знутры тэрыторыі сядзібы, патрапіць у якую можна праз брамку ў агароджы. А на вуліцу выходзіць сцяна з вокнамі, часам і без іх. Дамоў жа, дзе ганкі і дзверы зроблены з боку вуліцы, у Гомелі толькі некалькі дзесяткаў. Прычым відавочна, што «вонкавыя» дзверы ў большасці выпадкаў даўно не выкарыстоўваюцца.\

Куды вядуць забытыя дзверы: «Савецкі раён» працягвае шукаць архітэктурныя артэфакты на вуліцах Гомеля

Гэтыя дзверы падаліся самымі арыгінальнымі з усіх, захаваных у горадзе. Звярніце ўвагу на разнастайныя элементы разнога дэкору і філёнгі даволі складанай канфігурацыі. Здаецца, і замок захаваўся з далёкіх часоў.

Куды вядуць забытыя дзверы: «Савецкі раён» працягвае шукаць архітэктурныя артэфакты на вуліцах Гомеля

У гэтым доме завершанасць кампазіцыі дзвярам надае сваеасаблівая люкарня з акенцам у выглядзе маленькага паўмесяца.

Куды вядуць забытыя дзверы: «Савецкі раён» працягвае шукаць архітэктурныя артэфакты на вуліцах Гомеля

Цяжка сказаць, калі апошні раз гэтыя дзверы адчыняліся…

Куды вядуць забытыя дзверы: «Савецкі раён» працягвае шукаць архітэктурныя артэфакты на вуліцах Гомеля

Дзверы, мяркуючы па іх стане, выкарыстоўваюцца па прызначэнні.

Куды вядуць забытыя дзверы: «Савецкі раён» працягвае шукаць архітэктурныя артэфакты на вуліцах Гомеля

А гэтыя николі ўжо не адчыняцца…

Куды вядуць забытыя дзверы: «Савецкі раён» працягвае шукаць архітэктурныя артэфакты на вуліцах Гомеля

Куды вядуць забытыя дзверы: «Савецкі раён» працягвае шукаць архітэктурныя артэфакты на вуліцах Гомеля

Колер свежай фарбы падкрэслівае музейны выгляд дзвярэй.

Нельга абмінуць увагай дзверы некаторых грамадскіх устаноў і шматкватэрных дамоў.

Куды вядуць забытыя дзверы: «Савецкі раён» працягвае шукаць архітэктурныя артэфакты на вуліцах Гомеля

Гэтыя дзверы ёсць аднагодкамі самога будынка, які з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю і якому не менш за сто гадоў. Нават захавалася старая ручка, якая кампазіцыйна цалкам адпавядае дэкору дзвярэй.

Куды вядуць забытыя дзверы: «Савецкі раён» працягвае шукаць архітэктурныя артэфакты на вуліцах Гомеля

Куды вядуць забытыя дзверы: «Савецкі раён» працягвае шукаць архітэктурныя артэфакты на вуліцах Гомеля

Дзверы — гэта такі ж артэфакт, як і лепка на гэтых жа гістарычных будынках.

На жаль, сёння мы часта бачым, як старажытныя замяняюцца сучаснымі пластыкавымі, драўлянымі ці металічнымі дзвярыма, якія цалкам пазбаўлены душы і арыгінальнасці. Акрамя таго, часам выглядаючы як гаражныя вароты, яны яшчэ і псуюць архітэктуру будынкаў. І тут справа не толькі ў клопаце гаспадароў аб зберажэнні цеплыні ў памяшканні і сваёй маёмасці, а яшчэ і ў ляноце: сучасныя дзвяры проста даглядаць, іх не трэба час ад часу здымаць з завесаў, счышчаць з іх старую фарбу, выпраўляць філёнгі, пакрываць пакостам і фарбаваць наноў. Але ці будуць яны цікавыя для нашчадкаў, якую інфармацыю яны да іх данясуць? На што адна з гаспадынь, якую пашчасціла сустрэць падчас гэтай фотавандроўкі, адказала пытаннем: «А чаго за старызну трымацца?». Адказ пашукаем у вядомых турыстычных гарадах Еўропы.

Куды вядуць забытыя дзверы: «Савецкі раён» працягвае шукаць архітэктурныя артэфакты на вуліцах Гомеля

Такія сустрэліся на адной з вуліц Прагі. За імі ўваход у двор гарадской установы.

Куды вядуць забытыя дзверы: «Савецкі раён» працягвае шукаць архітэктурныя артэфакты на вуліцах Гомеля

Тут уваход у адзін з дамоў Рыма. У адрозненне ад іншых гарадоў, гісторыя Рыма налічвае не стагоддзі, а тысячагоддзі. Відавочна, што пабачылі гэтыя дзверы шмат.

Куды вядуць забытыя дзверы: «Савецкі раён» працягвае шукаць архітэктурныя артэфакты на вуліцах Гомеля

Гэта тыповы ўваход у дом у Амстэрдаме.

Куды вядуць забытыя дзверы: «Савецкі раён» працягвае шукаць архітэктурныя артэфакты на вуліцах Гомеля

Але ў Рыме, як і у нас, таксама сустракаюцца забытыя дзверы.

Антон ПЯТРОЎ-РУДАКОЎСКІ, фота аўтара, «Савецкі раён».
  • 0
  • 31 октября 2014, 14:31
  • admin

Комментарии (0)

RSS свернуть / развернуть

Только зарегистрированные и авторизованные пользователи могут оставлять комментарии.
Использование материалов сайта livegomel.com разрешается при условии установки ссылки (для интернет-изданий - гиперссылки) на livegomel.com
* - администрация сайта не несет ответственности за публикацию новостей, добавленных пользователями