На пачатку 2011 года ў выдавецтвы “Чатыры чверці”, у серыі “Асоба і час” выйшла кніга артыкулаў Міколы Макарцова “Творцы з гомельскай зямлі: партрэтныя замалёўкі”. Яна прысвечана творчым асобам Гомельшчыны, якія вядомыя не толькі ў Гомельскай вобласці, а і ва ўсёй краіне: акцёрам Гомельскага абласнога драматычнага тэатра заслужанаму артысту Беларусі Фёдару Іванову і народнай артыстцы Беларусі Людміле Корхавай, светлагорскім паэтам Ізяславу Катлярову і Соф’і Шах, галоўнаму дырыжору сімфанічнага аркестра г. Гомеля Валянціну Краўцову, мастаку Аляксандру Фядотаву і іншым. Не засталіся без увагі автара і іншыя творчыя асобы – гэта рэжысёры, хормайстары, балетмайстары, музыкі, народныя майстры.
У кнізе М.Макарцова прадставлены і творчы партрэт самадзейнага калетыву — узорнага дзіцячага лялечнага тэатра Ровенскага-Слабадскога СДК Рэчыцкага раёна.
Аўтар кнігі – Мікола Макарцоў – вядомы ў Беларусі як рэжысёр рэспубліканскіх святаў, стваральнік гомельскага калектыву “Жалейка”, член Саюза пісьменнікаў Беларусі.
Кніга будзе карысна не толькі краязнаўцам гомельшчыны, але і ўсім людзям, якія неабякавыя да айчыннай культуры. Прыемна, што яна з’явілася якраз у той момант, калі Гомель абвешчаны культурнай сталіцы Беларусі.
Прэзентацыя кнігі М.Макарцова адбылася у палацы Румянцавых і Паскевічаў
Использование материалов сайта livegomel.com разрешается при условии установки ссылки (для интернет-изданий - гиперссылки) на livegomel.com * - администрация сайта не несет ответственности за публикацию новостей, добавленных пользователями
Комментарии (0)
RSS свернуть / развернутьТолько зарегистрированные и авторизованные пользователи могут оставлять комментарии.