У Музеі рэдкай кнігі пачынае дзейнічаць 2 выставы: «Кніга кніг – Евангелле» і «Крыніца асветы – падручнікі»

З 31 жніўня 2011 года ў Музеі рэдкай кнігі пачне дзейнічаць выстава «Кніга кніг – Евангелле» з фондаў Веткаўскага музея народнай творчасці імя Ф.Р. Шклярава. Экспануюцца лепшыя выданні Евангелляў XVI — пач. XIX стст. Сярод іх — «Евангелле» Пятра Мсціслаўца (Вільня, 1575), «Евангелле» Анісіма Радзішэўскага, выдадзенае ў Маскве ў 1601-1606 гг., Евангеллі XVIII ст. Маскоўскай, Супральскай, Кіеўскай тыпаграфій, рукапіснае Евангелле, перапісанае ў 1916-18 гг. і інш. Прадстаўленыя на выставе выданні змяшчаюць багата арнаментаваныя ініцыялы, застаўкі, канцоўкі і вылучаюцца цудоўным, непараўнальным узроўнем мастацкага афармлення.

goub.org/article/a-599.html

З 1 верасня 2011 года ў Музеі рэдкай кнігі пачне дзейнічаць выстава «Крыніца асветы – падручнікі» з фондаў ДГКУ «Гомельскі палацава-паркавы ансамбль». На выставе, прымеркаванай да Дня ведаў, экспануюцца дапаможнікі і падручнікі – спадарожнікі навучальнага працэсу. Гэта – падручнікі як мяжы XIX-XX стст., так і савецкага даваеннага часу па розным галінам ведаў: па рускай і царкоўнаславянскай мовах («Древний и церковно-славянский язык. Фонетика» (М., 1891), «Краткая грамматика церковно-славянского языка нового периода» (Петроград, 1915).), літаратуры (Алферов, А., Грузинский, А. Русская литература XVIII века (М., 1916), па гісторыі (История России в XIX веке), геаграфіі, заалогіі (Шиплей, А. И. Курс зоологии для высших учебных заведений. Москва, 1911.), матэматыцы.
  • 0
  • 30 августа 2011, 13:27
  • KoLibri

Комментарии (0)

RSS свернуть / развернуть

Только зарегистрированные и авторизованные пользователи могут оставлять комментарии.
Использование материалов сайта livegomel.com разрешается при условии установки ссылки (для интернет-изданий - гиперссылки) на livegomel.com
* - администрация сайта не несет ответственности за публикацию новостей, добавленных пользователями