“Усебеларускі рух "ЗА НАРМАЛЬНАЕ ПІВА!” 25 июля в Гомеле

25 ліпеня 14.30 Клуб «Плаза», вул. Савецкая, 66а

“Усебеларускі рух «ЗА НАРМАЛЬНАЕ ПІВА!” – гэта грамадская ініцыятыва, накіраваная на развіццё нацыянальнай вытворчасці піва годнай якасці з натуральных кампанентаў, заснаванай на шматгадовых традыцыях.

“Усебеларускі рух „ЗА НАРМАЛЬНАЕ ПІВА!” паўстаў з ініцыятывы прадстаўнікоў грамадскасці, аб’яднаных ідэяй стварэння нацыянальнага беларускага сорта піва, які будзе з годнасцю прадстаўляць краіну на рынку піва.
У склад ініцыятыўнай групы на першым этапе ўвайшлі прадстаўнікі беларускага бізнесу (гандлёвага і рэстараннага), вытворцы мабільных гандлёвых пунктаў, шоў-бізнесу, рэкламнага бізнесу, сродкаў масавай інфармацыі, літаратуры.

Да ініцыятыўнай групы на кожным этапе могуць далучыцца прадстаўнікі іншых грамадскіх груп, якія падзяляюць ідэі руху.

Ініцыятыва падтрымана буйнейшым беларускім вытворцам піва і безалкагольных напояў ААТ “Крыніца”. Галоўным элементам гэтай падтрымкі стала гатоўнасть прадпрыемства зварыць новы сорт піва, за які “прагаласуюць” беларускія спажыўцы.

Так нарадзіўся праект “ЗА НАРМАЛЬНАЕ ПІВА!”.

У ходзе рэалізацыі гэтага праекта ва ўсіх абласных гарадах Беларусі пройдуць дэгустацыі піва. Іх мэтай будзе адбор сапраўдных прыхiльнiкаў смаку напоя – “півазнаўцаў”. “Півазнаўцы” збяруцца ў Мінску на фінальнае мерапрыемства, каб выбраць ад імя сваіх абласцей той новы сорт піва, які стане па праву народным.

“Нармальнае піва” – гэта піва, якое адпавядае старажытным нормам “Закона аб чысьцiнi піва”.

“Нармальнае піва” – гэта піва, зваранае з натуральных кампанентаў без штучных дадаткаў, па традыцыйнай тэхналогіі піваварства.

“Нармальнае піва” – гэта піва, зваранае з выкарыстаннем якасных інгрэдыентаў.

“Нармальнае піва” – гэта піва, якое вырабляецца на сучасным абсталяванні, у строгай адпаведнасці з тэхналагічнымі рэжымамі.

“Нармальнае піва” – гэта піва, якое падабаецца большасці спажыўцоў па сваім смакавым якасцям, што забяспечваецца ўлікам погляду вялікай колькасці беларусаў.

“Нармальнае піва” – гэта піва, дарэчнае з нагоды альбо без яе.

Члены ініцыятыўнай групы разумеюць, што шлях да “нармальнага піва” не будзе кароткім і лёгкім. Але намаганнямі многіх людзей мэты можна дасягнуць.

narmalnae-piva.by/
  • +4
  • 24 июля 2009, 23:30
  • lvea

Комментарии (4)

RSS свернуть / развернуть
+
0
Новая рекламная акция «Крынiцы»?
avatar

Narayan

  • 25 июля 2009, 10:41
+
0
ага, обещают новое пиво сварить по итоггам акции
avatar

admin

  • 25 июля 2009, 21:32
+
0
Им для начала старое куда нибудь деть не мешало бы.
avatar

Narayan

  • 25 июля 2009, 23:45
+
0
кстати в последнее время я подсел на пиво культ, его тоже криница варит, очень даже ничего — нефильтрованое
avatar

lvea

  • 27 июля 2009, 10:05

Только зарегистрированные и авторизованные пользователи могут оставлять комментарии.
Использование материалов сайта livegomel.com разрешается при условии установки ссылки (для интернет-изданий - гиперссылки) на livegomel.com
* - администрация сайта не несет ответственности за публикацию новостей, добавленных пользователями