
Дзякуючы 34mag.net і Euroradio.fm у цябе з’явілася магчымасць убачыць адразу два самых цікавых музычных бэнда Беларусі ў адзін вечар і на адной сцэне! 13-га лістапада ў Гомель завітаюць героі менскіх андеграўндных чартаў гурт РСП і лепшыя гітарныя лірыкі краіны магілёўскі калектыў Akute!
«Разбітае Сэрца Пацана»,
меладраматычны пост-рок, Менск:
Творчасць РСП – гэта моцная і дынамічная порцыя гумару, карыкатуры, сарказму і самаіроніі. Танцы і перформанс скандальнага-эратычнага girls-band'а ЭВМ, які суправаджае кожны сэт гурта, ператвараюць жывыя выступы ў абсурднае шоу, поўнае жорсткасці, ненармальнасці і эксцэнтрычнасці. Сёлета музыкі выдалі шалёную плытку «Не налівай» і атрымалі біток на прэзентацыі ў «Рэактары» – доказ таго, што гэтая «пушка» можа даць чаргу навылет па натоўпах буйных пляцовак.
34mag.net/post/adarvali-ad-sehrca/
Akute,
індзі, «дыска-дэкаданс», Магілёў:
Гурт-адкрыццё 2010-га году паводле парталу «Тузін Гітоў» і вольных музычных крытыкаў. Хлопцам з Akute хапіла адной плыткі «Дзевачкі і космас» каб адразу збіраць поўныя залы ў Магілёве і Менску і набыць славу сэкс-сымбалей айчыннай альтэрнатыўнай сцэны. Гэты пранізлівы калектыў можна параўнаць з лепшымі ўзорамі замежнай музыкі: ад Killers ды Muse, да Bloc Party ды Interpol.
akutemusic.net/by – афіцыйны сайт гурта
Чакаем цябе 13 лістапада ў 19:00!
Бар «Сим-Сим», вул. Валгаградская, 45
vk.com/event31652666 — Встреча В Контакте.
Комментарии (0)
RSS свернуть / развернутьТолько зарегистрированные и авторизованные пользователи могут оставлять комментарии.