Больш трох гадзін журы выбірала лепшыя работы на выстаўцы-конкурсе дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва навучэнцаў Гомельскай вобласці.
Конкурс «Калядная зорка» арганізаваны пры ўдзеле ўпраўлення адукацыі аблвыканкама і абласнога Палаца творчасці дзяцей і моладзі. Зіма, Нараджэнне Хрыстова, Новы год, Каляды адлюстраваны ў вышыўцы, ткацтве, керамічных і драўляных вырабах, выцінанцы… Лялькі з саломкі, лёну, тэкстылю, зробленыя рукамі 8-12-гадовых хлопчыкаў і дзяўчынак, выглядаюць зусім «дарослымі» работамі. Старэйшыя творцы прадставілі на суд журы цэлыя кампазіцыі ў рознай тэхніцы выканання.
(
Читать дальше
)