ГМКГА "Талака" запрашае ўсіх ахвотных на ўнікальную сустрэчу з рэдактарамі часопіса "ARCHE", якая адбудзецца 16-га снежня ў Гомелі.

ГМКГА "Талака" запрашае ўсіх ахвотных на ўнікальную сустрэчу з рэдактарамі часопіса "ARCHE", якая адбудзецца 16-га снежня ў Гомелі.У гэты, ва ўсіх сэнсах гістарычны панядзелак вашай увазе будуць прадстаўленыя сёлетнія выпускі часопіса ARCHE («Паліцаі і партызаны», «Гістарычная палітыка і гістарычная памяць Беларусі», «Ахвяры і каты»), а таксама каля дзясятка ранейшых нумароў («Вайсковая гісторыя ВКЛ», «Тэрор і прапаганда ў акупаванай Беларусі», «Плошча 19 снежня 2010», «Полацак у прасторы і часе», «1950-я ў Беларусі: Ад сталінізму да застою»)

Рэдактары «ARCHE» АЛЕСЬ ПАШКЕВІЧ і ВАЛЕР БУЛГАКАЎ раскажуць пра кніжныя навінкі — багата ілюстраваную манаграфію Алега Латышонка і Яўгена Мірановіча «Гісторыя Беларусі ад сярэдзіны XVIII ст. да пачатку ХХІ ст.» (370 старонак), даследаванне Эдмундаса Гімжаўскаса «Беларускі фактар у аднаўленні літоўскай дзяржавы (1915–1923)», зборнік публіцыстыкі гісторыка і мовазнаўца Яна Станкевіча «За родную мову й праўдзівы назоў» (742 старонкі), «Летапісы і хронікі Беларусі. Сярэднявечча і раннемадэрны час» (903 старонкі). Можна будзе набыць кнігу Алеся Белага «Хроніка Белай Русі: Імагалогія Беларусі ХІІ–ХVIII ст.» — адну з самых папулярных сёлетніх кніжак на гістарычную тэматыку, том Алега Латышонка «Нацыянальнасць — беларус», Збор твораў Адама Станкевіча «З Богам да Беларусі», «Да гісторыі беларускае літаратуры» Антона Адамовіча, збор твораў Адама Бабарэкі, а таксама дзясяткі іншых выданняў.

КАЛІ: 16 снежня, пачатак а 18:00
ДЗЕ: г. Гомель, вул. Палеская, 52

Мерапрыемства Вконтакте: vk.com/histpaniadzelak
Мерапрыемства Facebook: facebook.com/events/168269960049932/

Прыходзьце самі і запрашайце сяброў!

Даведкі праз тэлефоны:

(029)5507969
(044) 7494166
  • 0
  • 15 декабря 2013, 10:54
  • admin

Комментарии (0)

RSS свернуть / развернуть

Только зарегистрированные и авторизованные пользователи могут оставлять комментарии.
Использование материалов сайта livegomel.com разрешается при условии установки ссылки (для интернет-изданий - гиперссылки) на livegomel.com
* - администрация сайта не несет ответственности за публикацию новостей, добавленных пользователями