Другі дзень праграмы VII рэспубліканскага фэсту гумару «Аўтюки-2012» быў насычаны яркімі падзеямі. Канцэрты, конкурсы, кірмашы, гульнявыя праграмы і гулянні. Знайсці сабе забаву па душы мог кожны госць фэстывалю.
А вось для сем'яў Кордаш, Зайцавых і Князевых мінулая субота была не толькі цікавай і запамінальнай, але і крыху хвалюючай. Бо яны прыехалі ў Калінкавічы не проста для таго, каб павесяліцца на фэсце гумару. А ў першую чаргу, каб прыняць удзел у другім этапе раённага маладзёжнага сельскагаспадарчага праекта «Уладар сяла», які прайшоў пад назвай “Аўцюкоўскі кірмаш”.
Другі этап конкурсу насіў гумарыстычны характар, бо прымеркаваны ён быў, зразумела, да фэсту гумару. Вялі конкурсную праграму Каласок і Калінка, ролі якіх бліскуча выканалі Аляксей Хадоскін і Валянціна Дронік.
(
Читать дальше
)